Новости
Вытокі кніжнага слова
06.09.2018

“Вытокі кніжнага слова” пад такой назвай у Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы ўрачыста і цікава прайшоў тыдзень беларускага пісьменства.

Сваім чытачам бібліятэка прапанавала кніжна-ілюстраваную выставу “Да скарбніц кніжнага слова”, якая пазнаёміла з самымі яскравымі і найбольш вядомымі дзеячамі і прадстаўнікамі эпохі Адраджэння Беларусі: Францыскам Скарынам, які першы з усходніх славян выдаў кнігу друкарскім спосабам і зрабіў кніжнае слова, а праз яго і ўсе веды чалавецтва даступнымі для ўсіх; выдатнай і знакамітай асветніцай беларускай зямлі славутай палачанкай Ефрасінняй Полацкай; найвялікшым пісьменнікам старажытнасці, епіскапам Кірылам Тураўскім, якога сучаснікі за мудрасць празвалі “залатавуст з Турава”; а таксама Сымонам Будным, Васілём Цяпінскім і іншымі асветнікамі.  

Для вучняў 4 “А” класа гімназіі №1 імя К. Каліноўскага прайшоў дзень інфармацыі “Падарожжа па кніжнаму Сусвету”. Вядучыя зрабілі экскурс у гісторыю беларускага пісьменства, пазнаёмілі з асобамі беларускіх асветнікаў. Электронная прэзентацыя “Вытокі кніжнага слова” дапамагла паглыбіць веды рабят па гісторыі развіцця друкаванага слова на Беларусі. Дзятве была прапанавана  віктарына “З гісторыі кнігадруку”. 

 

Выхаванцы ўстановы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці” прынялі ўдзел у пазнавальнай гадзіне “Адкуль пайшлі словы”, да 400-годдзя беларускага “Буквара”. У нашай краіне заўсёды шанавалі і шануюць друкаванае слова, беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія стварылі фундамент беларускага пісьменства і адукацыі. Вядучыя расказалі дзецям аб гісторыі ўзнікнення кнігі на Беларусі, славутым першадрукару Францыску Скарыне, аб першай у свеце  кнізе “Буквар”, аб яго складальніках: вядомых праваслаўных дзеячах Мялеціі Сматрыцкім і Лявонціі Карповічу. Першы ў свеце “Буквар” прыдумалі нашы продкі, а сёння з гэтай кнігі пачынаецца дарога ў свет ведаў не толькі дзетак Беларусі, але і многіх краін свету. На мерапрыемства завіталі лялечныя героі Васілёк і Васілінка. Яны прачыталі прыгожыя вершы аб Беларусі: Леаніда Пранчака “Беларусь – мая Радзіма” і  Ніла Гілевіча “Я  – беларус”, а таксама прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсах: загадак “Моўныя скарбы”, “Адгадай казку”, “Прыказкі і прымаўкі”. Напрыканцы сустрэчы вядучыя расказалі рабятам аб навінках дзіцячага беларускага друку і пажадалі любіць, шанаваць нашу родную мову, чытаць разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі беларускія кнігі .

  Версия для печати
18.10.2018
К прессе - с интересом
12.10.2018
Мир начинается с МАМЫ
01.10.2018
Любимым бабушкам и дедушкам
13.09.2018
День открытых дверей «Побывайте в книжном царстве»
  Другие новости
Страницы