Новости
Выстава-прэзентацыя «Маністы азёраў. Лясоў таямніцы»
07.06.2021

5 чэрвеня Свіслацкая дзіцячая бібліятэка прапанавала сваім чытачам прагляд выставы-прэзентацыі «Маністы азёраў. Лясоў таямніцы».

У ходзе мерапрыемства, бібліятэкар вяла гаворку аб тым, што наша планета застаецца для людзей вялікай таямніцай.
Галоўнымі яе цудамі з’яўляюцца лясы, рэкі і азёры, бо нічоча няма прыгажэйшага за прыроду нашага роднага краю, якую трэба берагчы і ахоўваць, каб захаваць наш агульны дом – планету Зямля.

Вядучая засяродзіла ўвагу на раздзелах выставы «Сінія вочы зямлі» і «Цуды беларускіх лясоў», якія знаёмяць з літаратурай на экалагічную тэматыку,
 
распавядаюць аб разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету, аб рэдкіх і знікаючых раслінах, аб мностве рэк і азёр, аб жыхарах, якія жывуць у водным прасторы.
У ходзе мерапрыемства, рабяты з задавальннем адгадвалі загадкі аб прыродзе, шукалі адказы на хвалюючыя іх пытанні ў прадстаўленай літаратуры.
Супрацоўнікі бібліятэкі спадзяюцца, што прапанаваная   кніжная выстава дапаможа наведвальнікам бібліятэкі задумацца аб тым, што неабходна берагчы прыроду і навакольнае асяроддзе, якое зачароўвае нас сваім хараством.

  Версия для печати
14.06.2021
Районный литературный библиопроект «Юбилейный калейдоскоп» Вып. 6
11.06.2021
Эко-путешествие «Познай загадки природы»
09.06.2021
Игровое путешествие «Мир природы глазами сказочников»
08.06.2021
Экологический компас «ЭКОцарство – природное государство»
  Другие новости
Страницы