Новости
Забытая даўніна: майстры і рамёствы Свіслаччыны
18.03.2020

18 сакавіка ў Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы прайшла прэзентацыя мастацка-краязнаўчага вернісажа “Забытая даўніна: майстры і рамёствы СВІСЛАЧЧЫНЫ”. Трэцякласнікі гімназіі № 1 ім. К. Каліноўскага даведаліся, што Свіслаччына з даўніх часоў славілася сваімі майстрамі. 

Вядучы паведаміў, што ў свой час тут былі добра развіты самыя розныя промыслы: ганчарства, дрэваапрацоўка, ткацтва, гарбарства, бандарства.
Каб не толькі пачуць, але падрабязней разглядзець рамёствы і майстроў Свіслаччыны дзецям была прапанавана аднайменная мультымедыйная прэзентацыя.
Час ідзе.., але ж паранейшаму большай каштоўнасцю і попытам у чытачоў дзіцячай бібліятэкі карыстаецца тое, што зроблена менавіта рукамі продкаў, рэчы, якія сагрэты іх цеплынёй, у якія ўкладзена душа майстра. Да мерапрыемства, частка чытальнай залы дзіцячай бібліятэкі ператварылася ў сядзібу канца XIX-пачатку XX стагоддзя, напоўненую карункамі, ручнікамі, вышыванкамі, саматканымі дзяружкамі, кошыкамі, збанкамі і лялькамі-абярэгамі. Гаспадарамі ў нашай імправізаванай хаце выступілі вучні з гэтага класа Вашкевіч Магдалена і Буйко Леанід.
А каб вернісаж пасапраўднаму стаў запамінальным, быў запрошаны майстар поясапляцення аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Сыраежка Жанна Тадэвушаўна.
Яна расказала дзецям, што пояс у традыцыйнай культуры беларусаў з’яўляўся значным, бачным і выключна шматфункцыянальным прадметам. Ён быў не толькі важным і зручным элементам адзення, але і моцным абярэгам. У якасці матэрыялу выкарыстоўваліся воўна і лён.
Найбольш характэрны колер нітак – чырвоны, але таксама дапаўнялі узор зялёным, сінім, белым, жоўтым, фіялетавым, чорным колерам. Напрыканцы сустрэчы, гімназісты прынялі ўдзел у майстар-классе ад Жанны Тадэвушаўны.

Дзеці пакідалі мерапрыемства перапоўненыя станоўчымі эмоцыямі, і з захапленнем абмяркоўвалі ўбачанае.

  Версия для печати
26.03.2020
Лучшие читатели детской библиотеки
12.03.2020
Конституция - Закон, по которому мы живем
11.03.2020
Закрепили правила, повторили формулу семейной безопасности
05.03.2020
Это самый добрый праздник, он весной приходит к нам!
  Другие новости
Страницы