Новости
Не знікне цуд прыгожага пісьменства
05.09.2019

У рамках Тыдня пісьменнасці і друку Свіслацкая дзіцячая бібліятэка запрасіла вучняў 3 “А” і 3 “В” класаў СШ № 2 імя М. Масонава на дзень інфармацыі “Да вытокаў кніжнасці.

У розныя часы гістарычнага развіцця асветнікі імкнуліся зберагчы родную мову і культуру, прымножыць яе багацці, данесці веды да шырокага кола чытачоў. У ходзе мерапрыемства вялася гаворка аб складаным шляху, які прайшла кніга ад вытокаў да нашых дзён, ад папіруса да электроннай кнігі.

 

Дзеці папоўнілі свае веды абі выдатных асветніках, беларускім першадрукары, вучоным, культурным дзеячы і пісьменніку – Францыску Скарыне і святой заступніцы, асветніцы Ефрасінні Полацкай. Іх дзейнасць пакінула значны след у душы беларускага народа, народа, ад веку звязанага з кнігай, народа, што з тых далёкіх часоў пракладваў ва ўсходнеславянскіх землях шляхі асветніцтва і адукацыі. Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала электронная прэзентацыя “Вытокі кніжнага слова", з задавальненнем дзятва прыняла ўдзел у пазнавальнай віктарыне “Беларускія асветнікі - першадрукары",

 

 а паэтычны конкурс “Песняры беларускіх ніў” паказаў выдатныя веды беларускіх твораў , а таксама дапамог дзецям праявіць свой талент у чытанні вершаў беларускіх паэтаў класікаў.

Шчыры інтарэс ў вучняў выклікала кніжная выстава “ Францыск Скарына. Як да нас прыйшла кніга”, якая дала магчымасць паглыбіць веды тым, хто цікавіцца спадчынай беларускага народа.

 

  Версия для печати
12.09.2019
Читайте сами. читайте с нами, читайте больше нас
03.09.2019
Помни о безопасности
02.09.2019
Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі
30.08.2019
"Лето+Книга+Я=Друзья!"
  Другие новости
Страницы