Новости
Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі
02.09.2019

пад такой назвай у Свіслацкай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок ведаў для вучняў 2 “А” і 2 “Б” класаў гімназіі №1імя К. Каліноўскага.

Дзеці разам з вядучымі адправіліся ў цікавае падарожжа па нашай цудоўнай краіне – Беларусі, высветлілі, чаму яе называюць краем блакітных азёр і зялёных лясоў, што сімвалам роднай Беларусі, з’яўляецца бусел. Паслухаўшы легенду пра Беларусь, рабяты даведаліся аб гісторыі ўзнікнення роднай старонкі.З ахвотай і задавальннем дзятва паўдзельнічала ў гульні-віктарыне “Падарожжа па Беларусі” , конкурсе “Прыказка”, краязнаўчай віктарыне “Знаўцы роднага краю”.

На свята да школьнікаў прыйшлі лялечныя героі Васілёк і Васілінка, якія прапанавалі адгадаць загадкі аб роднай прыродзе. Прывабіла ўвагу дзяцей кніжная выстава-экспазіцыя “Роднай краіне прысвячаецца”. Напрыканцы мерапрыемства ўсе разам з цікавасцю паглядзелі відыяролік “Прыгожая Беларусь”. Вядучыя пажадалі дзецям добра вучыцца, быць сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны.

  Версия для печати
12.09.2019
Читайте сами. читайте с нами, читайте больше нас
05.09.2019
Не знікне цуд прыгожага пісьменства
03.09.2019
Помни о безопасности
30.08.2019
"Лето+Книга+Я=Друзья!"
  Другие новости
Страницы