Новости
Лялечны спектакль для дашкалят
31.07.2019

30 ліпеня лялечны тэатр кнігі “Кніжынка” Свіслацкай дзіцячай бібліятэкі быў запрошаны прыняць удзел у Тыдні беларускай казкі ў ДУА “Яслі-сад №2 г.Свіслач”. Увазе маленькіх гледачоў быў прапанаваны лялечны спектакль “Жыла-была Казка”, па матывах беларускіх твораў.

Цікавая гісторыя Курачкі і Пеўніка прыйшлася да спадобы дашкалятам, а вершы Якуба Коласа, Леаніда Пранчака, Эдзі Агняцвет, Міхася Пазнякова, Авер’яна Дзеружынскага, Казіміра Камейшы вельмі яскрава падкрэслілі ролю кожнага казачнага персанажа ў тэатралізаванай дзеі. 
Сустрэча прайшла ў цёплай і ўтульнай атмасферы, прысутныя ў прыпаднятым настроі правялі свой час
і з вялікім задавальненнем прагледзелі лялечны спектакль.
На памяць аб гэтым дні засталіся яскравыя фотаздымкі ля тэатральнай шырмы.
 

  Версия для печати
15.08.2019
Занимательный мир Игоря Акимушкина
12.08.2019
Вехи истории Городенского края
08.08.2019
Лето в формате 5D
07.08.2019
Моя малая родина
  Другие новости
Страницы