Новости
Карагод беларускіх кніг
27.03.2019

Тыдзень дзіцячай кнігі працягваецца… 27 сакавіка дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў на гульню-віктарыну “Вандроўка ў свет беларускай кнігі”, прысвечаную 95-годдзю з дня нараджэння Артура Вольскага; 100-годдзю з дня нараджэння Авер’яна Дзеружынскага і да 60-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мазго.

Бібліятэкар пазнаёміла дзецей з жыццёвым і творчым шляхам пісьменнікаў, засяродзіла ўвагу на іх літаратурнай спадчыне. Каб вандроўка была цікавай дзятва разам з бібліятэкарам здзейснілі на казачным цягніку вандроўку “Ехаў, ехаў цягнічок…”.

Першы прыпынак зрабілі на станцыі “Казкі, вершы, забаўлянкі”, дзе па урыўку з казкі адгадвалі яе назву, а таксама з задавальненнем чыталі вершы Авер’яна Дзеружынскага “Асенні лес”, “Дякуй за ласку”, Уладзіміра Мазго “Вясновае,” “Грыбнікі”, якія расказалі пра наш цудоўны, непаўторны край – пра нашу Беларусь.

На другім прыпынку станцыі “Загаданачка”, рабяты з цікавасцю адгадвалі загадкі па кнігах пісьменнікаў-юбіляраў, трэцці прыпынак быў зроблены на станцыі “Ехалі з горкі скорагаворкі, а за імі пешкі тупалі пацешкі”, дзе дзеці паўдзельнічалі ў гульнях “Збяры скорагаворку”,
“Пакажы тое, аб чым гаворыцца”,
“Хто хучэй”. На апошнім прыпынку станцыі “Завітала ў госці песня”, дзеці з замілаваннем праслухалі песні на словы Уладзіміра Мазго “Белы буслік” і “Каляда”. Наша літаратурная вандроўка сабрала тых, каму падабаецца слухаць і чытаць вершы на беларускай мове пра сваю краіну, наш цудоўны непаўторны край.

Напрыканцы, бібліятэкар прапанавала жадаючым самастойна заняцца абслугоўваннем чытачоў, сваіх аднагодкаў.

Саўко Ірына 

і Аўгусціновіч Алёна

 

з задавальненнем рэкамендавалі кнігі беларускіх пісьменнікаў і выдавалі іх, запісваючы ў чытацкія фармуляры.

 

  Версия для печати
11.04.2019
Я в этом городе живу, я этот город знать хочу!
09.04.2019
Мы говорим здоровью - Да!
28.03.2019
Про котов, котят и кошек - обитателей окошек
28.03.2019
Библиотечная планета
  Другие новости
Страницы